Фармаканадзор (pharmacovigilance) — сукупнасць мерапрыемстваў, звязаных з навуковымі даследаваннямі і дзейнасцю, накіраванымі на выяўленне, ацэнку і разуменне магчымых негатыўных наступстваў медыцынскага прымянення лекавых прэпаратаў, папярэджанне іх узнікнення і абарону пацыентаў.
Мы разумеем важнасць гэтых мерапрыемстваў, таму, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, ажыццяўляем маніторынг бяспекі і эфектыўнасці выпускаемай прадукцыі. На падставе паступаючай інфармацыі мы таксама рэгулярна праводзім паўторную ацэнку суадносін карысць / рызыка.
Калі ў Вас ёсць інфармацыя адносна пабочных ці нетыповых рэакцый, а таксама пра адсутнасць эфектыўнасці лекавых сродкаў, вырабленых ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў» просім Вас паведаміць нам пра гэта.
Інфармацыя, накіраваная Вамі, з’яўляецца строга канфідэнцыйнай і не падлягае разгалашэнню.
Форма паведамлення аб падазронай непажаданай рэакцыі на лекавы сродак для медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў.(загрузiць)
Кантактная інфармацыя:
Ўпаўнаважаная асоба па фармаканадзору
Мамчиц Ирина Анатольевна
тэл. + 375 1770 6 29 13;
e-mail fnadzor@nzmp.net